Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зме́сці, змяту́, змяце́ш, змяце́; змяцём, змецяце́, змяту́ць; змёў, змяла́, -ло́; змяці́; зме́цены; зак., што.

1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.

З. пыл з лавы.

З. усё на сваім шляху.

З. з твару зямлі каго-, што-н. (перан.: знішчыць).

2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.

З. смецце ў куток.

|| незак. змята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змята́нне, -я, н.

зме́сціва, -а, н.

Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н.

З. клеткі.

зме́шаны, -ая, -ае.

1. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання.

Змешаная парода жывёлы.

2. Які складаецца з разнародных элементаў, частак, удзельнікаў.

Змешаныя ўгнаенні.

З. лес.

Змешаная камісія.

|| наз. зме́шанасць, -і, ж.

зме́швацца гл. змяшацца.

зме́шваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Тое, што і мяшаць (у 2 знач.).

|| наз. зме́шванне, -я, н.

змеяві́к, змеевіка́, мн. змеевікі́, змеевіко́ў, м.

1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах.

2. Горная парода зялёнага колеру з рознымі адценнямі.

Высакародны з.

|| прым. змеевіко́вы, -ая, -ае.

змеяня́ і змеянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня змяі.

змёрзлы і зме́рзлы, -ая, -ае.

1. Азяблы ад холаду.

Змёрзлае дзіця.

2. Пашкоджаны марозам.

Змёрзлыя расліны.

3. Зацвярдзелы ад марозу.

Змёрзлая зямля.