Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыяме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Алмаз, брыльянт.

2. Назва аднаго з дробных шрыфтоў.

|| прым. дыяме́нтавы, -ая, -ае.

дыя́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: адрэзак прамой лініі, які злучае дзве кропкі акружнасці і праходзіць праз яе цэнтр.

|| прым. дыяметра́льны, -ая, -ае.

дыяметра́льны, -ая, -ае.

1. гл. дыяметр.

2. Поўны, крайні (перан.).

Дыяметральная супрацьлегласць.

Характары дыяметральна (прысл.) адрозныя.

|| наз. дыяметра́льнасць, -і, ж.

дыяпазіты́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Пазітыўны (у 1 знач.) фатаграфічны здымак на празрыстым матэрыяле, прызначаны для дэманстрацыі на экране з дапамогай праекцыйнага апарата.

|| прым. дыяпазіты́ўны, -ая, -ае.

дыяпазо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Інтэрвал паміж самым нізкім і самым высокім гукамі пеўчага голасу, мелодыі або музычнага інструмента (спец.).

2. Вобласць, у межах якой ажыццяўляюцца якія-н. вымярэнні (спец.).

Д. радыёчастот.

3. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.

Дыяпазон вучонага.

|| прым. дыяпазо́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

дыяптры́я, -і, мн. -ы́і, -ы́й, ж.

Адзінка вымярэння праламляльнай сілы аптычных лінз.

|| прым. дыяптры́чны, -ая, -ае.

дыяра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Карціна, намаляваная на празрыстай тканіне або шкле і спецыяльна асветленая для стварэння ўражання аб’ёмнасці.

2. Жывапісная карціна з рэальнымі або бутафорскімі прадметамі, макетамі.

|| прым. дыяра́мны, -ая, -ае.

дыя́спара, -ы, мн. -ы, -пар, ж.

Частка народа (этнічнай супольнасці), якая жыве па-за межамі гістарычнай радзімы.

Беларуская д. ў Канадзе.

дыятэ́з, -у, м.

Схільнасць чалавечага арганізма да некаторых захворванняў (алергія, рэспіраторныя інфекцыі і інш.).

|| прым. дыятэ́зны, -ая, -ае.

дыяфі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фільм, складзены з дыяпазітываў.

Дзіцячыя дыяфільмы.

|| прым. дыяфі́льмавы, -ая, -ае.