Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дые́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае павышэнне гуку на паўтон.

|| прым. дые́зны, -ая, -ае.

дые́та, -ы, мн. -ы, дые́т, ж.

Спецыяльна ўстаноўлены рэжым харчавання.

Хворы на дыеце.

Строгая д.

|| прым. дыеты́чны, -ая, -ае.

дыетало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем пытанняў рацыянальнага харчавання.

|| прым. дыеталагі́чны, -ая, -ае.

дыетатэрапі́я, -і, ж. (спец.).

Лячэнне дыетай.

|| прым. дыетатэрапеўты́чны, -ая, -ае.

дыето́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, спецыяліст па дыеталогіі.

дыетэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

Тое, што і дыеталогія.

|| прым. дыетэты́чны, -ая, -ае.

дыёд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Электронная лямпа з двума электродамі, а таксама адпаведны ёй паўправадніковы прыбор.

|| прым. дыёдны, -ая, -ае.

дыз... (гл. дыс...), прыстаўка.

Ужыв. замест «дыс...» перад галоснымі, напр.: дызартрыя, дызасацыяцыя.

дыза́йн, -у, м.

Мастацкае канструяванне прадметаў, машын, інтэр’ераў і пад.

дыза́йнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак-канструктар, спецыяліст па дызайне.

|| прым. дыза́йнерскі, -ая, -ае.