Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

до́бры, -ая, -ае.

1. Чулы да людзей, спагадлівы, сардэчны.

Д. па натуры чалавек.

Добрая душа.

2. Цалкам станоўчы па сваіх якасцях, з дадатнымі ўласцівасцямі, такі, як патрэбна.

Д. характар.

Добрая кніга.

Д. густ.

Д. настрой.

Добрыя ўмовы.

3. Заснаваны на жаданні дабра.

Д. водзыў.

Добрая парада.

4. Які карыстаецца славай, слаўны, чысты.

Добрае імя.

Пакінуць аб сабе добрую памяць.

5. Умелы, старанны ў рабоце, здольны.

Д. гаспадар.

Д. майстар.

Д. работнік.

6. Даволі вялікі па колькасці, памеры (разм.).

Д. кавалак.

Д. заробак.

7. Дабратворны, спрыяльны.

Д. ўплыў.

Д. клімат.

8. Удачны, паспяховы.

Д. вынік.

Добрыя паказчыкі.

9. Прыдатны для ўжывання, карыстання.

Д. грыб.

10. Блізкі пасяброўску, звязаны ўзаемнай сімпатыяй.

Д. знаёмы.

11. Які прадказвае ўдачу, прыносіць радасць.

Добрая прымета.

Добрая навіна.

Добры вечар! — прывітальны зварот пры сустрэчы з кім-н. вечарам.

Добрай ночы! — пажаданне спакойна спаць.

Добры інтэрас! (разм., іран.) — выказванне нязгоды, неадабрэння, абурэння з якой-н. прычыны.

Усяго добрага — развітальнае пажаданне.

дог, -а, мн. -і, -аў, м.

Парода буйных сабак з кароткай поўсцю, тупой мордай і моцнымі сківіцамі.

до́гляд, -у, М -дзе, м.

1. Клопат (у 2 знач.) аб кім-, чым-н.

Д. хворага.

Д. жывёлы.

Д. пасеваў.

2. Нагляд (у 2 знач.) за кім-, чым-н.

до́гма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную пры любых акалічнасцях.

Схаластычныя догмы.

до́гмат, -у, М -маце, мн. -ы, -аў, м.

Асноўнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаецца крытыцы.

Догматы хрысціянства.

дождж, дажджу́, мн. дажджы́, дажджо́ў, м.

1. Атмасферныя ападкі ў выглядзе кропелек вады.

Два дні ішоў д. 3 вялікага грому малы д. (з нар.).

2. перан. Пра тое, што сыплецца ў мностве.

Д. асколкаў.

Д. канфеці.

Зорны дождж — з’яўленне на начным небе мноства метэарытаў.

|| памянш. до́жджык, -у, мн. -і, -каў, м.

|| прым. дажджавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

до́за, -ы, мн. до́зы, доз, ж.

1. Дакладна адмераная колькасць чаго-н. (якога-н. рэчыва, лякарства і пад.).

Прымаць лякарства невялікімі дозамі.

Д. радыеактыўнага апрамянення.

2. перан. Некаторая колькасць чаго-н. (іроніі, смеху і пад.).

Д. яўнай іроніі і знявагі.

|| прым. до́завы, -ая, -ае (спец.).

до́йка гл. даіць.

до́йлід, -а, М -лідзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне дойлідства; архітэктар.

до́йлідства, -а, н.

Мастацтва і майстэрства будавання прыгожых будынкаў.

Старажытнае беларускае д.

Велічны замак у Міры — выдатны помнік беларускага дойлідства 16 стагоддзя.