Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вогнепакло́нства, -а, н.

Культ агню як адна з форм першабытнага абагаўлення прыроды.

|| прым. вогнепакло́нніцкі, -ая, -ае.

вогнетушы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяльны апарат для тушэння невялікага пажару.

во́гнік, -у, м. (разм.).

Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах, твары.

во́гнішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Распаленая куча ламачча, дроў; агонь.

Грэцца каля вогнішча.

2. Месца, дзе гарэў агонь.

|| прым. во́гнішчавы, -ая, -ае.

вода... (а таксама вада...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які адносіцца да вады, да яе выкарыстання, да дзеянняў сілай вады; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр.: водаварот, водакарыстанне, воданепранікальны.

водаадво́дны, -ая, -ае.

Прызначаны для сцёку вады адкуль-н.

В. канал.

водазабеспячэ́нне, -я, н.

Забеспячэнне вадой.

В. горада.

водазмяшчэ́нне, -я, н.

Колькасць вады, якую выцясняе плаваючае судна.

Судна водазмяшчэннем у дваццаць тысяч тон.

водалюбі́вы, -ая, -ае.

Пра расліны: які добра расце на вільготных, сырых глебах.

водалячэ́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Спецыяльная ўстанова для водалячэння.