Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяспі́сьменны, -ая, -ае.

Які не мае сваёй пісьменнасці.

Бяспісьменныя народнасці.

бяспла́навы, -ая, -ае.

Які робіцца без плана, планавання.

|| наз. бяспла́навасць, -і, ж.

бяспла́тны, -ая, -ае.

Без аплаты.

Бясплатная медыцынская дапамога.

|| наз. бяспла́тнасць, -і, ж.

бясплённы, -ая, -ае.

Які не дае ніякіх вынікаў; марны.

Бясплённая дзейнасць.

|| наз. бясплённасць, -і, ж.

бяспло́дны, -ая, -ае.

1. Няздольны даваць патомства.

2. Неўрадлівы.

Бясплодная глеба.

3. перан. Які не дае ніякіх вынікаў.

Бясплодныя спробы.

|| наз. бяспло́днасць, -і, ж.

бяспо́лы, -ая, -ае.

Які не мае адзнак полу.

Бясполая істота.

Бясполае размнажэнне — форма размнажэння, пры якой арганізм узнаўляе сябе самастойна, без усялякага ўдзелу іншай асобіны.

бяспо́шлінны, -ая, -ае.

Свабодны ад абкладання пошлінай.

Б. ўвоз тавараў.

|| наз. бяспо́шліннасць, -і, ж.

бяспра́ўе, -я, н.

Адсутнасць правоў або немагчымасць іх рэалізаваць.

бяспра́ўны, -ая, -ае.

Які пазбаўлены палітычных, грамадзянскіх правоў або не можа іх рэалізаваць.

|| наз. бяспра́ўнасць, -і, ж.

бяспро́йгрышны, -ая, -ае.

З абавязковым выйгрышам.

Бяспройгрышная латарэя.

|| наз. бяспро́йгрышнасць, -і, ж.