Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апартуні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік апартунізму.

|| ж. апартуні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. апартуні́сцкі, -ая, -ае.

апартэі́д, -у, М -дзе, м.

Крайняя форма расавай дыскрымінацыі якой-н. групы насельніцтва аж да тэрытарыяльнай ізаляцыі яе.

Ахвяры апартэіду.

апаршы́вець гл. паршывець.

апа́рына, -ы, мн. -ы, -рын, ж. (разм.).

Паглыбленае месца на балоце, якое не зарасло травою ці мохам; акно.

Уваліцца ў апарыну.

апа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Пашкодзіць сабе скуру варам, гарачай парай.

|| незак. апа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

апа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

1. Пашкодзіць скуру варам, гарачай парай.

А. рукі.

2. Абліць варам.

А. сечку.

|| незак. апа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

апаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., каго-чаго або з інф.

Тое, што і баяцца (у 1 знач.); сцерагчыся чаго-н.

А. прастуды.

апа́ска, -і, ДМ апа́сцы, ж. (разм.).

Асцярожнасць у прадбачанні небяспекі; боязь, страх.

Гаварыць з апаскай.

апа́слівы, -ая, -ае (разм.).

1. Які дзейнічае з апаскай, асцярожна.

А. воін.

2. Недаверлівы, насцярожаны.

А. позірк.

|| наз. апа́слівасць, -і, ж.

апасро́дкаваны, -ая, -ае (кніжн.).

Дадзены не непасрэдна, а пры дапамозе чаго-н. іншага.

Веды, апасродкаваныя вопытам.