Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апало́нік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Хвастатая лічынка жабы.

|| прым. апало́нікавы, -ая, -ае.

апало́нік², -а, мн. -і, -аў, м.

Чарпак, вялікая лыжка, якой разліваюць вадкую страву.

апало́ць, апалю́, апо́леш, апо́ле; апалі́; апо́латы; зак., што.

Полючы, ачысціць ад пустазелля.

А. грады.

|| незак. апо́лваць, -аю, -аеш, -ае.

апа́лубіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што (спец.).

Абабіць, абкласці чым-н. знадворку якое-н. збудаванне.

|| наз. апа́лубка, -і, ДМ -бцы, ж.

|| прым. апа́лубачны, -ая, -ае.

Апалубачныя работы.

апа́лубка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (спец.).

1. гл. апалубіць.

2. Драўляная ці металічная форма, якая ўжыв. пры бетонных і жалезабетонных збудаваннях і знімаецца пасля зацвярдзення бетону.

Стальная а.

апалу́шкі, -шак.

Невялікія начоўкі для ачысткі зерня ў хатніх умовах.

апалчэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Чалавек, які ўступіў у апалчэнне, удзельнік, баец апалчэння.

|| ж. апалчэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. апалчэ́нскі, -ая, -ае.

апалчэ́нне, -я, н.

Ваеннае фарміраванне, якое ствараецца ў час надзвычайных абставін для дапамогі рэгулярнай арміі на добраахвотных пачатках з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы.

|| прым. апалчэ́нскі, -ая, -ае.

апа́лы, -ая, -ае.

1. Які асыпаўся, апаў з дрэў і пад.

Апалае лісце.

2. Які нізка апусціўся, абвіс.

Апалыя галіны яблынь.

3. Схуднелы.

Апалыя шчокі.

4. перан. Які пагоршыўся, сапсаваўся.

А. настрой.

апа́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў апале.

А. баярын.