Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апазіцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік, прыхільнік апазіцыі (у 2 знач.).

|| ж. апазіцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. апазіцыяне́рскі, -ая, -ае.

апазнава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для апазнавання.

А. знак.

апазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (афіц.).

1. Пазнаць па якіх-н. прыметах, адзнаках.

А. у знаёмых брата былых суседзяў.

А. свае рэчы.

2. Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве.

А. мёртвага.

|| незак. апазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; наз. апазнава́нне, -я, н.

|| наз. апазна́нне, -я, н.

апазне́нне, -я, н.

Тое, што і спазненне.

Пачаць сход з апазненнем.

апазні́цца, апазню́ся, апо́знішся, апо́зніцца; зак.

Тое, што і спазніцца.

А. на работу.

|| незак. апазня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

апаі́ць, апаю́, апо́іш, апо́іць; апо́ены; зак., каго (што).

1. Празмерна напаіць, даць многа вады, зрабіўшы гэтым шкоду.

А. коней.

2. Атруціць пітвом (уст.).

|| незак. апо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апо́йванне, -я, н. і апо́й, -ю, м.

апа́к, -у, м.

Гатунак белай гліны, што ідзе на выраб фаянсу.

2. Посуд, выраблены з такой гліны.

|| прым. апако́вы, -ая, -ае.

апака́ліпсіс, -а, м.

Адна з кніг Новага Запавету, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету.

|| прым. апакаліпсі́чны, -ая, -ае і апакаліпты́чны, -ая, -ае.

апакрыфі́чны гл. апокрыф.

апа́л¹, -у, м.

1. гл. апаліць.

2. Паліва (дровы, драўнінныя адходы, торф і пад.).

3. Апрацоўка гліняных вырабаў высокай тэмпературай.