Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перакла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі; -ла́дзены; зак.

1. каго-што. Палажыць у іншае месца.

П. кнігі з паліцы ў шафу.

2. перан., што. Ускласці абавязкі, адказнасць і пад. на іншага.

П. ўсю работу на памочніка.

3. што чым. Укласці, змясціўшы ў прамежках што-н.

П. талеркі стружкамі.

4. што. Злажыць нанава, іначай.

П. комін.

5. што. Перадаць сродкамі іншай мовы.

П. з беларускай мовы на рускую.

|| незак. пераклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакла́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—4 знач.).

|| наз. пераклада́нне, -я, н., перакла́дванне, -я, н. (да 1—4 знач.) і перакла́д, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

перакле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак., што.

1. Наклеіць, паклеіць нанава, у іншым месцы.

П. шпалеры.

2. Склеіць усё, многае.

|| незак. перакле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакле́йванне, -я, н. і перакле́йка, -і, ДМ -кле́йцы, ж.

перакліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з кім. Абменьвацца гучнымі воклічамі, словамі.

П. ў лесе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папераменна гучаць.

Пераклікаліся гудкі паравозаў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., з кім-чым. Мець падабенства, збліжацца сваімі прыметамі з чым-н.

|| аднакр. пераклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. пераклікацца.

2. мн. -і, -чак. Выклік па прозвішчах, імёнах для праверкі прысутнасці пэўных асоб.

пераключа́льнік, -а, мн. -і, -аў м.

Прыстасаванне для пераключэння чаго-н.

П. электрычнага току.

П. дыяпазонаў прыёмніка.

пераключы́цца, -ючу́ся, -ю́чышся, -ю́чыцца; зак.

Накіравацца на што-н. іншае, новае; перайсці на іншы від працы, на другую работу.

Размова пераключылася на іншую тэму.

П. на педагагічную работу.

|| незак. пераключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераключэ́нне, -я, н.

пераключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.

1. што. Змяніць (напрамак і сілу якой-н. энергіі, руху і пад.).

2. перан., каго-што. Надаць іншы напрамак чаму-н.; перавесці на новую работу, на новыя формы работ.

П. сваю ўвагу на іншы прадмет.

П. цэх на іншую вытворчасць.

|| незак. пераключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераключэ́нне, -я, н.

перако́лваць¹ гл. перакалоць¹.

перако́лваць² гл. перакалоць².

перако́нанасць, -і, ж.

Тое, што і перакананасць.