Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

антысе́птык, -у, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Абеззаражвальны сродак.

|| прым. антысепты́чны, -ая, -ае.

антысе́птыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (спец.).

1. Абеззаражванне ран, запалёных тканак.

2. зб. Абеззаражвальныя сродкі.

|| прым. антысепты́чны, -ая, -ае.

антыста́тык, -у, мн. -і, -аў, м.

Рэчыва, якое паніжае статычную электрызацыю хімічных валокнаў, пластмасы і інш.

|| прым. антыстаты́чны, -ая, -ае.

Антыстатычная эмульсія.

антытэ́за, -ы, ж. (кніжн.).

1. Супрацьпастаўленне, процілегласць.

2. Стылістычны прыём, заснаваны на супрацьпастаўленні процілеглых вобразаў, паняццяў.

антытэ́зіс, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

У логіцы: суджэнне, якое супрацьпастаўляецца другому суджэнню (тэзісу).

антыфашы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Вораг фашызму, барацьбіт супраць фашызму.

|| ж. антыфашы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

антыфашы́сцкі, -ая, -ае.

Накіраваны супраць фашызму.

А. рух.

анты́хрыст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. У хрысціянскай рэлігіі: галоўны праціўнік, антыпод Хрыста.

2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм., уст.).

антыце́лы, -це́л, адз. антыце́ла, -а, н. (спец.).

Складаныя бялкі — рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных бялкоў, бактэрый і нейтралізуюць іх шкоднае дзеянне.

антыцыкло́н, -у, м. (спец.).

Зона ўстойлівага павышанага атмасфернага ціску, якая знаходзіцца паміж цыклонамі і характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем.

|| прым. антыцыкло́нны, -ая, -ае, антыцыклані́чны, -ая, -ае і антыцыклана́льны, -ая, -ае.