Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

анекдо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткае забаўнае, смешнае апавяданне з нечаканай развязкай.

2. перан. Незвычайнае смешнае здарэнне (разм.).

Са мною здарыўся а.

|| прым. анекдаты́чны, -ая, -ае.

анексі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) анексію чаго-н.

ане́ксія, -і, мн. -і, -сій, ж. (кніжн.).

Насільнае далучэнне якой-н. краіны або яе часткі да іншай дзяржавы.

|| прым. анексі́йны, -ая, -ае.

анемі́чны, -ая, -ае.

1. гл. анемія; малакроўны.

2. перан. Вялы, бледны, кволы, бяздзейны.

А. выгляд.

|| наз. анемі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

анемі́я, -і, ж. (спец.).

Малакроўе, змяншэнне колькасці крыві ў арганізме або змяненне яе саставу.

|| прым. анемі́чны, -ая, -ае.

анестэзіёлаг, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Урач, спецыяліст па анестэзіялогіі.

анестэзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што (спец.).

Вы́клікаць (выкліка́ць) анестэзію, абязболіць (абязбольваць).

анестэзі́я, -і, ж. (спец.).

Страта або аслабленне адчувальнасці, успрымальнасці да знешніх раздражненняў пры дапамозе анестэзійных сродкаў; абязбольванне.

Мясцовая а.

|| прым. анестэзі́йны, -ая, -ае.

Анестэзійныя сродкі.

анестэзіяло́гія, -і, ж. (спец.).

Раздзел медыцыны, які займаецца анестэзіяй.

|| прым. анестэзіялагі́чны, -ая, -ае.

анёл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У рэлігійных уяўленнях: звышнатуральная істота, служыцель Бога і яго пасланец да людзей (малюецца ў выглядзе крылатага хлопчыка).

2. Ласкавы зварот да каго-н. (разм.).

А. мой.

Дзень анёла — імяніны.

|| памянш. анёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

|| прым. анёльскі, -ая, -ае.

А. характар (вельмі добры).