Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ана́там, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне анатоміі або прэпаравання трупаў.

анатамі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Прэпараваць, разрэзаць (разразаць) труп для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

аната́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест, дае ацэнку.

А. падручніка.

|| прым. анатацы́йны, -ая, -ае.

анато́мія, -і, ж.

Навука пра будову жывых арганізмаў; будова арганізма, органа.

А. чалавека.

А. мозгу.

|| прым. анатамі́чны, -ая, -ае.

А. атлас.

ана́фема, -ы, ж.

Пракляцце, адлучэнне ад царквы; часам ужыв. як лаянка.

Абвяшчаць анафему.

Прэч адсюль, а.!

анахрані́зм, -у, м. (кніжн.).

1. Перажытак мінулага.

2. Памылковае аднясенне з’яў, падзей адной эпохі да другой; хранічная недакладнасць.

|| прым. анахрані́чны, -ая, -ае; наз. анахрані́чнасць, -і, ж.

ангажы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (уст.).

1. Прапанаваць (прапаноўваць) ангажэмент каму-н.

2. Запрасіць (запрашаць) даму на танец.

А. на кадрылю.

ангажэме́нт, -а, М -нце, м. (уст.).

Запрашэнне артыстаў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы.

Атрымаць а.

анга́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае памяшканне для стаянкі і рамонту самалётаў, верталётаў і пад.

|| прым. анга́рны, -ая, -ае.

ангі́на, -ы, ж.

Запаленне слізістай абалонкі зева, міндалін.

|| прым. ангі́нны, -ая, -ае.