Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перакідны́, -а́я, -о́е.

Перакінуты або які перакідваецца цераз што-н.

П. мост.

П. каляндар.

перакі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Штуршком, махам перамясціцца цераз каго-, што-н.

П. цераз плот.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца з аднаго месца на другое.

Агонь перакінуўся з хаты на гумно.

3. перан. Перайсці на чый-н. бок, стаць прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).

П. ў лагер паўстанцаў.

4. чым. Кінуць што-н. адзін аднаму.

П. мячыкам. П. словам (перан., разм.). П. жартамі (перан., разм.).

5. Перакуліцца, перавярнуцца на бок (разм.).

Воз перакінуўся ў канаву.

|| незак. перакіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перакі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

перакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

П. мяшок з аднаго пляча на другое.

П. мяч за рысу.

2. што. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

П. кладку цераз ручай.

3. перан., каго-што. Перамясціць, адправіць на іншае месца.

П. тэхніку ў раён меліярацыі.

П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакі́дванне, -я, н. і перакі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

пе́ракіс, -у, м.

У хіміі — вышэйшая ступень акіслення элемента.

П. вадароду.

|| прым. пе́ракісны, -ая, -ае.

Перакісныя злучэнні.

перакітава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што.

Закітаваць нанава, інакш.

П. вокны на зіму.

|| незак. перакіто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакіто́ўванне, -я, н.

перакла́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў м.

1. гл. перакласці.

2. Тэкст, перакладзены з адной мовы на другую.

П. з балгарскай мовы.

перакла́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

1. Папярочны брус, жэрдка і пад.

2. Тое, што і турнік.

перакладны́¹, -а́я, -о́е.

У выразе: на перакладных (уст.) — у экіпажы з коньмі, якія мяняліся на паштовых станцыях.

Ехаць на перакладных.

перакладны́², -а́я, -о́е.

Перакладзены з якой-н. мовы.

П. твор.

перакла́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які займаецца перакладамі з адной мовы на другую.

П. з польскай мовы.

|| ж. перакла́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. перакла́дчыцкі, -ая, -ае.