Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

амярцве́нне гл. мярцвець.

амярцве́ць гл. мярцвець.

амярцві́ць, 1 ас. адз. не ўжыв., -цві́ш, -цві́ць; зак., што.

1. Зрабіць неадчувальным, безжыццёвым.

А. тканку.

2. перан. Пакінуць без выкарыстання.

А. капітал.

3. перан. Пазбавіць цікавага, жывога зместу.

А. цікавую ідэю.

|| незак. амярцвля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. амярцве́нне, -я, н.

амяшча́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Стаць мешчанінам, абывацелем па настроі, учынках.

|| незак. амяшча́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

анабіёз, -у, м. (спец.).

Рэзкае запавольванне або спыненне жыццёвых працэсаў у арганізме з наступным аднаўленнем іх пры спрыяльных умовах.

|| прым. анабіяты́чны, -ая, -ае і анабіёзны, -ая, -ае.

ана́гр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзікі асёл, які водзіцца ў Азіі.

|| прым. ана́гравы, -ая, -ае.

анако́нда, -ы, ДМ -ндзе, мн. -ы, -аў, ж.

Самая вялікая змяя сямейства ўдававых, якая жыве ў трапічных лясах, па берагах рэк, азёр Паўднёвай Амерыкі.

|| прым. анако́ндавы, -ая, -ае.

ана́лаг, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Тое, што з’яўляецца падабенствам чаго-н., адпаведнасцю з чым-н.

|| прым. ана́лагавы, -ая, -ае.

аналагі́чны, -ая, -ае.

Падобны, такі ж; заснаваны на аналогіі.

А. выпадак.

|| наз. аналагі́чнасць, -і, ж.

ана́ліз, -у, м.

1. Метад навуковага даследавання шляхам разгляду асобных састаўных частак чаго-н., уласцівасцей; проціл. сінтэз.

2. Усебаковы разбор, разгляд чаго-н.

А. новага рамана.

3. Вызначэнне саставу рэчыва.

А. крыві.

Хімічны а.

Аналіз матэматычны — адзін з раздзелаў вышэйшай матэматыкі.

|| прым. аналіты́чны, -ая, -ае.

А. розум (схільны да аналізу). А. метад.