Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

алюмі́ній, -ю, м.

Хімічны элемент, лёгкі, коўкі серабрыста-белы метал.

|| прым. алюмі́ніевы, -ая, -ае.

алю́р, -у, м.

Спосаб хады, бегу каня (галоп, рысь, інахадзь, скачок).

|| прым. алю́рны, -ая, -ае.

аляпава́ты, -ая, -ае.

Няўмела, безгустоўна, груба зроблены.

А. малюнак.

|| наз. аляпава́тасць, -і, ж.

амазо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: прадстаўніца ваяўнічага племені жанчын.

2. Жанчына-коннік у спецыяльным касцюме для верхавой язды.

3. Доўгая сукенка для верхавой язды.

Імчаліся конна жанчыны ў чорных амазонках.

|| прым. амазо́нскі, -ая, -ае.

А. дэльфін.

амаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; зак.

1. Стаць маладзейшым (з выгляду).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць абноўленым па складзе членаў чаго-н., уключыць у свой склад большую колькасць моладзі.

Калектыў амаладзіўся.

|| незак. амало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. амало́джванне, -я, н.

|| наз. амаладжэ́нне, -я, н.

амаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць маладзейшым; вярнуць арганізму ўжо страчаныя адзнакі маладосці.

2. што. Увесці больш моладзі ў склад чаго-н.

А. калектыў.

|| незак. амало́джваць, -аю, -аеш, -ае; наз. амало́джванне, -я, н.

|| наз. амаладжэ́нне, -я, н.

ама́ль, прысл.

Без нечага, мала чаго не хапае да чаго-н., каля, блізка, прыблізна.

Ён а. дарослы.

Працавалі а. цэлы дзень.

амальга́ма, -ы, ж.

1. Сплаў некаторых металаў з ртуццю, а таксама раствор металу ў ртуці (спец.).

2. перан. Разнародная сумесь, спалучэнне чаго-н. (кніжн.).

|| прым. амальга́мны, -ая, -ае.

амана́л, -у, м.

Выбуховае рэчыва.

|| прым. амана́лавы, -ая, -ае.

аманімі́я, -і, ж.

Гукавое супадзенне слоў пры розніцы значэнняў.

|| прым. аманімі́чны, -ая, -ае.