Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удо́йнасць, -і, ж.

Тое, што і малочнасць.

Значна павысілася ў. кароў.

удо́йны, -ая, -ае.

1. гл. удой.

2. З высокай малочнасцю.

Удойныя каровы.

удо́сталь, прысл.

Да поўнага задавальнення, у дастатковай ступені.

Нагаварыцца ў.

У. накарміць.

удо́ўж, прыназ. з Р і прысл.

У напрамку даўжыні чаго-н.

У. сцен стаяць лавы.

Удоўж і ўпоперак (разм.) —

1) ва ўсіх напрамках;

2) добра, да дробязей.

Ведаць што-н. у. і ўпоперак.

удружы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак., каго-што каму і без дап.

Аказаць сяброўскую паслугу; узычыць.

Удружы мне, суседка, расады.

Вось дык удружыў! (гаворыцца іранічна ў знач.: зрабіў шкоду, непрыемнасць).

уду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., у што.

Сканцэнтраваўшыся, уважліва абдумаць што-н.

У. ў сэнс слова.

|| незак. уду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

уду́млівы, -ая, -ае.

1. Схільны глыбока мысліць, унікаць у сэнс чаго-н.

У. пісьменнік.

Удумліва (прысл.) аналізаваць.

2. Які выяўляе такую здольнасць.

Удумлівыя вочы.

|| наз. уду́млівасць, -і, ж.

уду́шлівасць, -і, ж.

1. гл. удушлівы.

2. Частае, цяжкае дыханне; удушша.

уду́шлівы, -ая, -ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім.

Удушлівае паветра.

2. Які выклікае ўдушша.

У. газ.

3. Такі, як пры ўдушшы.

У. кашаль.

|| наз. уду́шлівасць, -і, ж. (да 1 знач.).

уду́шша, -а, н.

Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання.

Мучае ў.