Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэўка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: рэвалюцыйны камітэт — часовы надзвычайны орган савецкай улады ў час Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.).

|| прым. рэўка́маўскі, -ая, -ае (разм.).

рэўмакарды́т, -у, Мы́це, м.

Запаленчае паражэнне сэрца пры рэўматызме.

рэўматало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае рэўматызм і займаецца яго лячэннем.

|| прым. рэўматалагі́чны, -ая, -ае.

рэўмато́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па рэўматалогіі.

рэўматы́зм, -у, м.

Інфекцыйнаалергічная хвароба з паражэннем суставаў, сардэчна-сасудзістай сістэмы, якая звычайна суправаджаецца вострым болем.

Застарэлы р.

|| прым. рэўматы́чны, -ая, -ае і рэўмато́ідны, -ая, -ае.

рэўма́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, хворы на рэўматызм.

|| ж. рэўматы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

рэ́ўнасць, -і, ж.

Пакутлівае сумненне ў чыёй-н. вернасці, каханні.

Пачуццё рэўнасці.

рэфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., што.

Змяніць (змяняць) шляхам рэформ.

Р. грашовую сістэму.

|| наз. рэфармава́нне, -я, н.

рэфарма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ажыццяўляе рэформу чаго-н., пераўтваральнік у якой-н. галіне.

|| прым. рэфарма́тарскі, -ая, -ае.

рэфармі́зм, -у, м.

Палітычная плынь у рабочым руху, якая падмяняе класавую рэвалюцыйную барацьбу палітыкай сацыяльных рэформ.

|| прым. рэфармі́сцкі, -ая, -ае.