Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

алта́йцы, -аў, адз.а́ец, -та́йца, м.

Карэннае насельніцтва Рэспублікі Алтай (у складзе Расійскай Федэрацыі).

|| ж. алта́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. алта́йскі, -ая, -ае.

алта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).

2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні.

Прынесці (сваё жыццё) на алтар бацькаўшчыны — ахвяраваць сваім жыццём у імя Радзімы (высок.).

|| прым. алта́рны, -ая, -ае.

алфаві́т, -а, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

Беларускі а.

2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.

3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

А. уласных імён.

|| прым. алфаві́тны, -ая, -ае.

алхі́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца алхіміяй.

алхі́мія, -і, ж.

Пошукі спосабаў ператварэння простых металаў у каштоўныя пры дапамозе так званага філасофскага каменя ў данавуковы перыяд развіцця хіміі.

|| прым. алхімі́чны, -ая, -ае.

алыча́, -ы́, ж.

1. Пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы.

2. Плод гэтага дрэва.

|| прым. алычо́вы, -ая, -ае.

альбатро́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з моцнай выгнутай дзюбай і доўгімі вузкімі крыламі.

альбіно́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, жывёла або расліна, у якіх адсутнічае нармальная пігментацыя.

|| ж. альбіно́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. альбіно́савы, -ая, -ае.

альбо́, злуч. (разм.).

Тое, што і або.

альбо́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

Сямейны а.

А. для марак.

2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад., іх тэматычны збор.

А. з краявідамі Полаччыны.

Архітэктурны а.

|| прым. альбо́мны, -ая, -ае.