Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэто́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -то́рт і -аў, ж. (спец.).

Лабараторная пасудзіна з доўгім выгнутым горлам, якая выкарыстоўваецца часцей для перагонкі вадкасцей.

|| прым. рэто́ртны, -ая, -ае.

рэ́тра.

1. нескл., н. Усё старадаўняе, што ўзнаўляе старое, мінулае.

Мода на р.

2. нязм. Стары, старадаўні, які ўзнаўляе старадаўнасць, даўніну.

Танцы ў стылі р.

Абсталяванне ў стылі р.

рэтрагра́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер.

|| ж. рэтрагра́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. рэтрагра́дскі, -ая, -ае.

рэтрагра́дны, -ая, -ае.

Рэакцыйны, адсталы.

Рэтраградныя погляды.

|| наз. рэтрагра́днасць, -і, ж.

рэтрансля́цыя, -і, ж.

Прыём і перадача радыё- або тэлевізійнай праграмы цераз прамежкавы пункт.

|| прым. рэтрансляцы́йны, -ая, -ае.

рэтраспекты́ва, -ы, ж. (кніжн.).

Погляд у мінулае, агляд таго, што было ў мінулым.

рэтраспекты́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Звернуты да мінулага, у рэтраспектыву.

Р. погляд.

Р. паказ фільмаў.

|| наз. рэтраспекты́ўнасць, -і, ж.

рэ́туш, -ы, ж.

Выпраўленне малюнка, адбітка на фатаграфічных негатывах і здымках, іх спецыяльная апрацоўка для паляпшэння пры друкаванні.

рэтушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак. і незак., што.

Апрацаваць (апрацоўваць) рэтушшу.

|| зак. таксама адрэтушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны.

|| наз. рэтушава́нне, -я, н. і рэтушо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

рэтушо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па рэтушаванні.

|| прым. рэтушо́рскі, -ая, -ае.