Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

акале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Пашкодзіць які-н. орган, зрабіць калецтва.

ака́ліна, -ы, ж. (спец.).

Прадукт акіслення, які ўтвараецца на паверхні сталі і некаторых іншых сплаваў.

Жалезная а.

акалі́чнасць¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Падзея, факт, якія суправаджаюць што-н., могуць рабіць уплыў на што-н.

Узяць пад увагу а.

2. мн. Умовы, якія вызначаюць становішча каго-, чаго-н.; абставіны.

Жыццёвыя акалічнасці.

акалі́чнасць², -і, ж.

У граматыцы: даданы член сказа, які ўказвае на час, месца, спосаб дзеяння і пад.

А. часу.

А. месца.

А. спосабу дзеяння.

|| прым. акалі́чнасны, -ая, -ае.

Акалічнасны даданы сказ.

акало́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі (спец.).

Дарожны майстар акалодка.

2. Падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка ў царскай Расіі (гіст.).

3. Лячэбны пункт пры воінскай часці (уст.).

|| прым. акало́дачны, -ая, -ае.

Акалодачны наглядчык, або акалодачны (наз.).

акало́т, -у, Мо́це, м. (уст.).

Салома ў снапах пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту.

|| прым. акало́тны, -ая, -ае.

акальцава́ць гл. кальцаваць.

акаля́ючы, -ая, -ае.

Тое, што і навакольны.

Акаляючае асяроддзе.

акамада́цыя, -і, ж. (кніжн.).

1. Прыстасаванне (арганізма).

2. У мовазнаўстве: фанетычны працэс прыстасавання вымаўлення сумежных зычных і галосных гукаў, у выніку чаго ўласцівасць аднаго гука часткова пашыраецца на іншы.

Акамадацыя вока — здольнасць вока прыстасоўвацца да разгляду прадметаў на розных адлегласцях.

|| прым. акамадацы́йны, -ая, -ае.

акампанеме́нт, -у, М -нце, м.

1. Музычнае суправаджэнне спеваў, дэкламацыі і пад.

Спяваць пад а. раяля.

2. З’явы, падзеі, якія суправаджаюць што-н., ствараюць гукавы фон чаму-н.

Пад а. дажджу (перан.: пад шум дажджу).

|| прым. акампанеме́нтны, -ая, -ае.