Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перайма́льніцтва, -а, н. (неадабр.).

Несамастойнасць у творчасці, наследаванне, перайманне.

перайма́льны, -ая, -ае.

Які ўяўляе сабой перайманне.

Пераймальная літаратура.

|| наз. перайма́льнасць, -і, ж.

перайма́нне гл. пераняць.

перайма́ць гл. пераняць.

перайменава́ць, -мяну́ю, -мяну́еш, -мяну́е; -мяну́й; -менава́ны; зак., каго-што.

Даць каму-, чаму-н. новую назву або імя.

П. вуліцу.

|| незак. пераймяно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

перайна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Змяніўшы, зрабіць іншым.

П. характар.

|| незак. перайна́чваць, -аю, -аеш, -ае.

перайсці́, перайду́, пяро́йдзеш, пяро́йдзе; перайшо́ў, -шла́, -ло́; перайдзі; пяро́йдзены; зак.

1. што і цераз што. Ідучы, перамясціцца на працілеглы бок чаго-н.

П. дарогу.

П. цераз раку.

П. граніцу.

П. межы дазволенага (перан.).

2. Прайсці з аднаго месца на другое.

П. ў другі пакой.

3. Змяніць работу, стан, месца знаходжання.

П. на новую работу.

П. на трэці курс.

4. каму і да каго. Дастацца каму-, чаму-н. ад каго-, чаго-н., стаць чыёй-н. уласнасцю.

Гэта хата перайшла нам ад бацькоў.

5. у што, да чаго, на што. Прыняцца за што-н. іншае, пачаць дзейнічаць па-іншаму.

П. ў наступленне.

П. да абмеркавання чарговага пытання.

П. на нелегальнае становішча.

6. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Ператварыцца ў што-н. іншае, стаць другім.

Дождж перайшоў у снег.

Сяброўства перайшло ў каханне.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Уступіць, ахвяраваць што-н. каму-н. (разм.).

Няхай лепш маё пяройдзе.

|| незак. перахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. перахо́д, -у, М -дзе, м. П. колькасці ў якасць.

перакава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.

1. каго-што. Падкаваць нанава або ўсіх, многіх.

П. каню пярэднія ногі.

П. усіх коней.

2. што. Перарабіць каваннем.

П. мячы на аралы (высок.).

3. перан., каго-што. Карэнным чынам змяніць, перавыхаваць (разм.).

П. свой характар.

|| незак. перако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перакава́цца, -кую́ся, -куе́шся, -куе́цца; -куёмся, -куяце́ся, -кую́цца; -ку́йся (да 3 знач.); незак. перако́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 3 знач.).

Па ходзе п’есы галоўны герой перакоўваецца.

|| наз. перако́ўванне, -я, н. і перако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

перака́з, -у, м.

1. гл. пераказаць.

2. мн. -ы, -аў. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-н. прачытанага, пачутага.

Зрабіць п. аповесці.

пераказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -каза́ў, -за́ла; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

1. Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.

П. змест паэмы.

2. і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.

П. дома ўбачанае ў горадзе.

Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.

3. Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.

П. усе навіны.

|| незак. перака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перака́з, -у, м.