Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

азначэ́нне¹, -я, н.

1. гл. азначыць.

2. Абагульненне, якое раскрывае сэнс, змест чаго-н., характарызуе асноўныя рысы чаго-н.

Даць правільнае а. слова.

азначэ́нне², -я, н.

У граматыцы: даданы член сказа, які абазначае прымету, уласцівасць, якасць або іншую адзнаку прадмета.

Дапасаванае а.

|| прым. азнача́льны, -ая, -ае.

азнаямле́нне гл. знаёміцца, знаёміць.

азнаямле́нчы і азнаямля́льны, -ая, -ае.

Той, які дае звесткі пра што-н., знаёміць з чым-н.

Азнаямленчая практыка.

А. візіт.

азнаямля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., з чым.

Тое, што і знаёміцца (у 2 знач.).

азнаямля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што, з чым.

Тое, што і знаёміць (у 2 знач.).

азно́б, -у, м.

Хваравітае адчуванне холаду, дрыжыкі пры ліхаманцы.

У хворага пачаўся а.

|| прым. азно́бны, -ая, -ае.

азо́н, -у, м.

Газ з рэзкім пахам, злучэнне трох атамаў кіслароду, ужыв. для ачышчэння паветра, вады, а таксама ў тэхніцы.

|| прым. азо́навы, -ая, -ае.

Азонавая дзірка (спец.) — анамальная з’ява — змяншэнне натуральнай для дадзенай шыраты і пары года колькасці азону ў азонавым слоі атмасферы.

азо́т, -у, М азо́це, м.

Хімічны элемент, газ без колеру і паху, галоўная састаўная частка паветра.

|| прым. азо́цісты, -ая, -ае і азо́тны, -ая, -ае.

азыва́цца гл. азвацца.