Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ажу́рны, -ая, -ае.

Празрысты, тонкі, скразны, драбнасеткаваты, лёгкі.

Ажурная тканіна.

Ажурная вязь.

Ажурная работа — пра вельмі тонкую, майстэрскую работу.

|| наз. ажу́рнасць, -і, ж.

ажыва́ць гл. ажыць.

ажыві́цца, ажыўлю́ся, ажы́вішся, ажы́віцца; зак.

1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.

Чалавек ажывіўся, павесялеў.

Гутарка ажывілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.

Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным.

Сход ажывіўся.

Работа ажывілася.

|| незак. ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

ажыві́ць, ажыўлю́, ажы́віш, ажы́віць; ажы́ўлены; зак., каго-што.

1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым.

А. арганізм.

А. успаміны (перан.).

2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.

Радасная вестка ажывіла людзей.

3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.

Вяселле ажывіла старэнькую хату.

4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.

А. работу нарады.

|| незак. ажыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ажыўле́нне, -я, н.

ажы́на, -ы, мн. -ы, ажы́н, ж.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных з калючымі сцябламі.

2. Чорна-шызыя ядомыя ягады гэтай расліны, падобныя на ягады малін.

Збіраць ажыны.

|| прым. ажы́навы, -ая, -ае.

А. куст.

Ажынавае варэнне.

ажы́ннік, -у. м.

Зараснік ажыны.

ажы́ўлены, -ая, -ае.

Поўны жыцця, руху, узбуджэння, дзейнасці.

Ажыўленая гутарка.

А. гандаль.

|| наз. ажы́ўленасць, -і, ж.

ажыццяві́мы, -ая, -ае.

Такі, які можна ажыццявіць.

А. праект.

|| наз. ажыццяві́масць, -і, ж.

ажыццяві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ві́цца; зак.

Здзейсніцца, збыцца.

Задумы ажыццявіліся.

|| незак. ажыццяўля́цца, -я́ецца.

|| наз. ажыццяўле́нне, -я, н.

ажыццяві́ць, -яўлю́, -яві́ш, -яві́ць; -яві́м, -еві́це, -явя́ць; ажыццёўлены; зак., што.

Здзейсніць, зрабіць рэальнасцю.

А. свае задумы.

|| незак. ажыццяўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ажыццяўле́нне, -я, н.