удаскана́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш дасканалым.
Навыкі ўдасканаліліся.
2. у чым. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.
У. ў гульні на скрыпцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).
Густ удасканаліўся.
|| незак. удаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. удаскана́льванне, -я, н.
|| наз. удаскана́ленне, -я, н.
удаскана́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. каго-што. Развіць, зрабіць лепшым, больш дасканалым.
У. вытворчы працэс.
2. што. Зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пачуцці і пад.).
У. музыкальны слых.
|| незак. удаскана́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. удаскана́льванне, -я, н.
|| наз. удаскана́ленне, -я, н.
удасто́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак., чаго.
1. Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. (кніжн.).
У. прэміі.
2. Атрымаць што-н. як знак чыёй-н. увагі.
У. пахвалы.
|| незак. удасто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
удасто́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.
1. каго-што чаго. Узнагародзіць, прызнаць дастойным (кніжн.).
У. урадавай узнагароды.
Дзеяч, удастоены ганаровага звання.
2. каго (што) чым. Аказаць каму-н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад.
У. позіркам.
Не ўдастоіць адказам.
|| незак. удасто́йваць, -аю, -аеш, -ае.
уда́ў, уда́ва, мн. уда́вы, уда́ваў, м.
Вялікая драпежная неядавітая змяя трапічных і субтрапічных краін.
|| прым. уда́вавы, -ая, -ае.
Сямейства ўдававых (наз.).
удаўжкі́, прысл.
У даўжыню.
Лес цягнуўся на некалькі кіламетраў у.
удаўство́, -а́, н.
Бясшлюбны стан удавы, удаўца.
уда́цца¹, уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, удала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).
Справа ўдалася.
Ураджай удаўся.
Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).
2. безас., з інф. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.
Удалося дастаць рэдкую кнігу.
Не ўдалося з’ездзіць.
3. (часцей у прошлым часе), у каго. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.
Сын удаўся ў бацьку.
|| незак. удава́цца, -е́цца.
уда́цца², уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, -дала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак., у што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.
Бераг удаўся ў мора.
2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).
У. ў фантазію.
|| незак. удава́цца, удаю́ся, удае́шся, удае́цца; удаёмся, удаяце́ся, удаю́цца.
уда́ць, уда́м, удасі́, уда́сць; удадзі́м, удасце́, удаду́ць; уда́ў, удала́, -ло́; уда́й; уда́дзены; зак., каго (што) (разм.).
Выдаць, выкрыць каго-н.
Не бойся, я цябе не ўдам.
|| незак. удава́ць, удаю́, удае́ш, удае́; удаём, удаяце́, удаю́ць.