уда́цца¹, уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, удала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).

Справа ўдалася.

Ураджай удаўся.

Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).

2. безас., з інф. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.

Удалося дастаць рэдкую кнігу.

Не ўдалося з’ездзіць.

3. (часцей у прошлым часе), у каго. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.

Сын удаўся ў бацьку.

|| незак. удава́цца, -е́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)