Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перадыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак. (разм.).

Зрабіць кароткі перапынак для адпачынку (у час хадзьбы, працы і пад.).

Касцы селі п.

перады́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Невялікі перапынак, каб аддыхацца, перавесці дыханне.

Бегчы кіламетр без перадышкі.

2. перан. Часовае спыненне якой-н. дзейнасці.

П. ў спрэчках.

перае́зд, -у і -а, М -дзе, мн. -ы, -аў м.

1. -у, гл. пераехаць.

2. -а. Месца, дзе пераязджаюць цераз што-н.

Чыгуначны п.

|| прым. перае́зны, -ая, -ае.

Пераезная будка.

перае́мнік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Чый-н. прадаўжальнік; той, хто заняў чыё-н. месца.

Падрыхтаваць сабе пераемніка.

Пераемнікі Францыска Скарыны.

|| ж. перае́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. перае́мніцкі, -ая, -ае.

перае́мны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ідзе паслядоўна, развіваецца ад аднаго да другога; заснаваны на непасрэдным пераходзе ад аднаго да другога.

П. рад з’яў.

Пераемная сувязь развіцця чаго-н.

|| наз. перае́мнасць, -і, ж.

перае́сці, -е́м, -ясі, -е́сць; -ядзім, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; -е́ш; -е́дзены; зак.

1. чаго і без дап. З’есці лішняе.

2. што і чаго. З’есці ўсё, многае.

Думалі хлеба не пераядзім за зіму.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра што-н. едкае: раз’ядаючы, разбурыць, раздзяліць на часткі.

Іржа пераела жалеза.

|| незак. пераяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. пераяда́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

перае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. што і цераз што. Праехаць цераз што-н., на другі бок чаго-н.

П. гасцінец.

2. каго-што. Праехаўшы па кім-, чым-н., раздушыць, пакалечыць.

Машына пераехала чалавека.

3. Перасяліцца, перабрацца.

П. у новы дом.

|| незак. пераязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. перае́зны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

перажава́ць, -жую́, -жуе́ш, -жуе́; -жуём, -жуяце́, -жую́ць; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

Тое, што і разжаваць (у 1 знач.).

П. ежу.

|| незак. перажо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

перажані́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -жэ́ніцца; -жэ́німся, -жэ́ніцеся, -жэ́няцца; зак.

Ажаніцца — пра ўсіх, многіх.

Аднакурснікі ўсе перажаніліся.

перажані́ць, -жаню́, -жэ́ніш, -жэ́ніць; -жэ́нены; зак., каго (што).

Пажаніць усіх, многіх.

П. усіх сыноў.