Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абго́йсаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм).

Бегаючы, пабываць у многіх месцах.

А. увесь горад.

абго́н, -у, м.

1. гл. абагнаць.

2. Першая кругавая баразна на ворыве.

Зрабіць а.

абго́нны гл. абагнаць.

абго́ртачны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для абгорткі (у 1 знач.).

Абгортачная папера.

2. Які з’яўляецца абгорткай (у 2 знач.).

А. ліст кукурузнага пачатка.

абго́ртванне гл. абгарнуць.

абго́ртваць гл. абгарнуць.

абго́ртка, -і, ДМ -тцы, ж.

1. Тое, чым абгорнута што-н.

А. ад цукеркі.

Цэлафанавая а.

2. Дробныя верхавінкавыя лісцікі, якія шчыльна акружаюць суквецце або плод некаторых раслін.

Кукурузныя пачаткі пакрыты абгорткай з лісця.

абграба́нне гл. абгрэбці.

абграба́ць гл. абгрэбці.

абгрунтава́нне, -я, н.

1. гл. абгрунтаваць.

2. Тое, чым што-н. абгрунтоўваецца; доказ.

Тэарэтычнае а.