шчарба́ты, -ая, -ае.
1. Са шчарбінамі, шчарбінай.
Ш. комін.
Ш. рот.
Шчарбатае дзіця.
2. перан. Несапраўдны; няпоўны, аднабокі.
Шчарбатая праўда.
|| наз. шчарба́тасць, -і, ж.
шчарбі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.
1. Пустата паміж зубамі на месцы адсутнага зуба.
2. Зазубрына, няроўнасць у выглядзе маленькай ямкі.
|| памянш. шчарбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
шчарбі́ць, шчарблю́, шчэ́рбіш, шчэ́рбіць; шчэ́рблены; незак., што.
Рабіць шчарбіны на чым-н.
Ш. нож.
|| наз. шчарбле́нне, -я, н.
шчаслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м. і (разм.) шчаслі́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Шчаслівы чалавек, той, каму шанцуе.
|| ж. шчаслі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лівак.
шчаслі́вы, -ая, -ае.
1. Поўны шчасця, якому спрыяе шчасце, удача, поспех, які выражае шчасце.
Шчаслівае дзяцінства.
Шчаслівая ўсмешка.
Ш. ігрок (якому шанцуе ў гульні).
2. Які прыносіць шчасце, удачу.
Ш. білет.
У яго шчаслівая рука (гаворыцца пра чалавека, чые дзеянні, пачынанні прыносяць удачу).
3. Добры, удалы.
Шчаслівай дарогі! (развітальнае пажаданне таму, хто ад’язджае). Шчаслівая ідэя.
Шчасліва (прысл.) пазбавіцца ад чаго-н. (удачна вызваліцца ад чаго-н. непрыемнага).
шча́сны, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і шчаслівы.
шча́сце, -я, н.
1. Стан і пачуццё поўнай, найвялікшай задаволенасці.
Сямейнае ш.
Іх шчасцю не было канца.
2. Поспех, удача.
Мне выпала ш. быць знаёмым з тым чалавекам.
Яго ш., былі побач людзі, выратавалі (у знач. вык.: яму пашанцавала).
◊
На шчасце —
1) каб былі поспех, удача ў каго-н., каб шанцавала каму-н. (даць, зрабіць, сказаць што-н.);
2) у знач. пабочн. сл. выражае задавальненне з выпадку чаго-н.
шча́сціць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іць; безас.; незак.
Шанцаваць.
Яму заўсёды шчасціла.
|| зак. пашча́сціць, -іць.
шча́ўе, -я, н.
Травяністая і паўкуставая расліна сямейства драсёнавых з прадаўгаватым ядомым лісцем кіслага смаку, а таксама страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны.
Сакавітае ш.
Сёрбаць ш.
|| прым. шча́ўевы, -ая, -ае.
Шчаўевая кіслата.
шчаўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. Рэзкі адрывісты гук, які ўтвараецца пры сутыкненні, рабоце механізма і пад.
Ш. затвора вінтоўкі.
2. Тое, што і пстрычка.