Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штодня́, прысл.

1. Тое, што і штодзень.

Галіцца ш.

2. 3 кожным днём, з дня на дзень.

Халаднее ш.

штоле́та, прысл.

Кожнае лета, кожным летам.

Ш. адпачываць на поўдні.

што́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Гарызантальная або нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на зямную паверхню.

|| прым. што́льневы, -ая, -ае.

штоме́сяц, прысл.

Кожны месяц.

Праводзіць палявыя доследы ш.

штоме́сячнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Выданне, якое выходзіць раз у месяц.

штоме́сячны, -ая, -ае.

Які бывае кожны месяц, раз у месяц.

Ш. часопіс.

Штомесячна (прысл.) плаціць узносы.

што́нікі, -аў (разм.).

Кароткія або невялікія штаны.

Дзіцячыя ш.

штоно́ч і штоно́чы, прысл.

Кожную ноч; кожнай ноччу.

Мучыцца ад бяссонніцы ш.

Ш. станавілася святлей: надыходзілі белыя ночы.

што́пар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стрыжань са шрубавай разьбой для адкаркоўвання бутэлек.

2. Фігура вышэйшага пілатажу — імклівае падзенне па крутой спіралі (спец.).

Увайсці ў ш.

|| прым. што́парны, -ая, -ае.

што́парыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (спец.).

Спускацца штопарам (у 2 знач.).