Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

штамп, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Інструмент, форма для серыйнай вытворчасці пры дапамозе ціску або штампоўкі розных прадметаў.

2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай, з назвай установы, адрасам і пад., якую ставяць звычайна ў верхняй частцы дзелавой паперы.

Бібліятэчны ш.

3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор, шаблон.

Канцылярскі ш.

Мысліць штампамі.

|| прым. шта́мпавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Штампавая сталь.

штампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; незак., што.

1. Вырабляць формы штампа (у 1 знач.).

Ш. дэталі.

2. Ставіць на што-н. штампы (у 2 знач.).

3. перан. Рабіць што-н. хутка, фармальна, па старых гатовых узорах.

Ш. дырэктывы.

|| зак. адштампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны (да 1 знач.; спец.).

|| наз. штампава́нне, -я, н. і штампо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. штампо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і штампава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Штамповачная вытворчасць.

Штамповачны цэх.

Штампавальны станок.

шта́нга, -і, ДМ -нзе, мн. -і, штанг і -аў, ж.

1. Вялікі металічны стрыжань як частка інструмента, механізма і пад.

Буравая ш.

2. Спартыўны снарад — металічны стрыжань, на канцах якога прымацоўваюцца цяжкія здымныя дыскі.

Займацца штангай.

3. Перакладзіна, брус футбольных і хакейных варот.

|| прым. шта́нгавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

штангі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца практыкаваннямі са штангай (у 2 знач.).

штанда́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У некаторых арміях: палкавы сцяг у кавалерыйскіх часцях або сцяг як знак дзяржавы ці грамадскай арганізацыі.

2. У царскай Расіі і некаторых краінах: сцяг кіраўніка дзяржавы (манарха, прэзідэнта), які паднімаецца ў месцы яго знаходжання.

3. Сцяг (паэт.).

|| прым. штанда́рны, -ая, -ае.

штаны́, -о́ў.

Верхняе адзенне, якое пакрывае ногі і ніжнюю частку тулава да пояса.

Штаны кароткія ў каго (разм., іран.) — не дарос хто-н. да выканання якой-н. справы.

|| прым. штанны́, -а́я, -о́е і штано́вы, -ая, -ае.

шта́пель, -ю, м.

Тканіна са штучнага валакна, блізкага па даўжыні да баваўнянага або шарсцянога валакна.

шта́пельны, -ая, -ае.

Які зроблены са штапелю.

Штапельнае валакно.

Штапельная сукенка.

штармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; незак. (спец.).

Пра судна, яго экіпаж: вытрымліваць шторм.

Мы штармавалі два дні ў адкрытым моры.

штармавы́ гл. шторм.