Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шляхцю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Звычайна пра маладога шляхціца.

Цяпер гэты ш. не будзе задавацца.

шлячко́вы гл. шляк.

шлячо́к гл. шляк.

шляя́, -і́, мн. шле́і і (з ліч. 2, 3, 4) шляі́, шлей, ж.

1. Частка збруі, рэмень, які прымацаваны двума канцамі да хамута, агібае ўсё тулава каня і падтрымліваецца папярочнымі рамянямі.

2. У парнай запрэжцы: шырокая лямка, якая замяняе хамут.

|| прым. шле́йны, -ая, -ае.