шліфава́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Рабочы, спецыяліст па шліфаванні.
|| ж. шліфава́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. шліфава́льшчыцкі, -ая, -ае.
шліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.
1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.
2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.
Ш. мову і стыль твора.
|| зак. адшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны.
|| наз. шліфава́нне, -я, н. і шліфо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым. шліфава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шліфо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Шліфавальны станок.