Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шлюб, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае ўзаконенае жыццё мужчыны і жанчыны.

Зарэгістраваць ш.

Уступіць у ш.

2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз.

Ехаць да шлюбу.

|| прым. шлю́бны, -ая, -ае.

шлюбаразво́дны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да разводу, да скасавання шлюбу.

Ш. працэс.

шлюз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Збудаванне на рацэ, канале для пропуску суднаў пры розным узроўні вады на шляху іх руху, якое складаецца з камеры (камер) з варотамі.

|| прым. шлю́завы, -ая, -ае і шлю́зны, -ая, -ае.

шлюзава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Устанавіць (устанаўліваць) шлюзы.

Ш. раку.

2. Прапусціць (прапускаць) праз шлюз.

Ш. танкер.

|| наз. шлюзава́нне, -я, н.

шлю́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Лодка з моцным шырокім корпусам.

Выратавальная ш.

|| прым. шлю́пачны, -ая, -ае.