Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шля́га, -і, ДМ шля́зе, мн. -і, шляг, ж.

Прылада, ударамі якой трамбуюць, ушчыльняюць глебу, а таксама выраўноўваюць паверхню.

шля́гер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Модная папулярная эстрадная песня, мелодыя.

шляк, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Палоска па краі тканіны іншага колеру або іншага ўзору.

Абрус з сінім шлякам.

|| памянш. шлячо́к, -чка́, мн. -чкі, -чко́ў, м.; прым. шлячко́вы, -ая, -ае.

|| прым. шляко́вы, -ая, -ае.

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

шля́хам, прыназ. з Р.

Пры дапамозе чаго-н.

Перападрыхтоўка кадраў ш. арганізацыі курсаў.

шляхаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Мост цераз другі шлях на месцы перакрыжавання дзвюх дарог.

|| прым. шляхаправо́дны, -ая, -ае.

шляхе́тнасць, -і, ж.

1. гл. шляхетны.

2. Прыналежнасць да дваранскага саслоўя.

шляхе́тны, -ая, -ае.

1. Дваранскі, дваранскага паходжання.

Ш. род.

2. Высакародны, з вялікім пачуццём годнасці; які адпавядае існуючым нормам маралі: выхаваны, сумленны.

Ш. тон.

Ш. ўчынак.

Шляхетная дзяўчына.

|| наз. шляхе́тнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

У яго паводзінах адчувалася ш.

шля́хта, -ы, ДМ -хце, ж. і шляхе́цтва, -а, н.

У 13 — пачатку 20 ст. ў Беларусі, Польшчы і Літве: дробнапамеснае дваранства.

|| прым. шляхе́цкі, -ая, -ае і шляхе́чы, -ая, -ае.

Шляхецкае саслоўе.

Шляхечыя засценкі.

шля́хціц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асобны прадстаўнік шляхты, дробнапамесны дваранін.

|| ж. шляхця́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.