шляя́, -і́,
1. Частка збруі, рэмень, які прымацаваны двума канцамі да хамута, агібае ўсё тулава каня і падтрымліваецца папярочнымі рамянямі.
2. У парнай запрэжцы: шырокая лямка, якая замяняе хамут.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)