Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

серафі́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

У хрысціянскай і іўдзейскай рэлігіі — шасцікрылы анёл вышэйшага рангу.

сербалужыча́не, -ча́н, адз. сербалужыча́нін, -а, м.

Тое, што і лужычане.

|| ж. сербалужыча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. сербалу́жыцкі, -ая, -ае.

Сербалужыцкая літаратура (на верхня- і ніжнялужыцкай літаратурных мовах).

сербану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. сёрбаць.

2. чаго. З’есці трохі чаго-н. вадкага (разм.).

С. булёну.

се́рбы, -аў, адз. серб, -а, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Сербіі.

|| ж. се́рбка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. се́рбскі, -ая, -ае.

серва́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Род шафы, нізкі буфет для посуду і сталовай бялізны.

|| прым. серва́нтны, -ая, -ае.

сервела́т, -у, Ма́це, м.

Гатунак вэнджана-варанай каўбасы.

серві́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Поўны набор сталовага або чайнага посуду на пэўную колькасць чалавек.

|| прым. серві́зны, -ая, -ае.

сервірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Падрыхтаваць (падрыхтоўваць) стол для (абеду, вячэры і пад.), расстаўляючы посуд і стравы ў пэўным парадку.

С. стол.

|| наз. сервірава́нне, -я, н. і сервіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. сервіро́вачны, -ая, -ае.

сервіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. сервіраваць.

2. Убранне стала (посуд, сталовыя прыборы і пад.).

Багатая с.

сердава́ць, сярду́ю, сярду́еш, сярду́е; сярду́й; незак. (разм.).

Адчуваць злосць, раздражненне, гнеў на каго-н.

С. на сына.