Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэфле́ксія, -і, ж. (кніжн.).

Роздум пра свой унутраны стан, самааналіз.

Схільнасць да рэфлексіі.

|| прым. рэфлексі́ўны, -ая, -ае.

рэфле́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тэлескоп з увагнутым люстрам або сістэмай люстраў.

2. Адбівальнік прамянёў у форме ўвагнутай паліраванай паверхні.

Лямпа з рэфлектарам.

|| прым. рэфле́ктарны, -ая, -ае.

рэфлекто́рны гл. рэфлекс.

рэфлекты́ўны гл. рэфлекс.

рэфо́рма, -ы, мн. -ы, -фо́рм і -аў, ж.

1. Пераўтварэнне, змена, перабудова чаго-н.

Р. адукацыі.

Р. правапісу.

Грашовая р.

2. Пераўтварэнне ў якой-н. галіне палітычнага жыцця, якое не датычыць асноў існуючага сацыяльнага ладу.

Палітычныя рэформы.

|| прым. рэфо́рменны, -ая, -ае (да 2 знач.; уст.).

рэфра́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Тэлескоп з лінзавым аб’ектывам.

|| прым. рэфра́ктарны, -ая, -ае.

рэфра́кцыя, -і, ж. (спец.).

Пераламленне светлавога праменя ў атмасферы, а таксама змена напрамку гукавых ваганняў з-за неаднароднасці асяроддзя.

Р. святла.

Р. гука.

|| прым. рэфракцы́йны, -ая, -ае.

Рэфракцыйная з’ява.

рэфрыжэра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Частка халадзільнай машыны, у якой за кошт выпарэння вадкасці падтрымліваецца нізкая тэмпература, ахаладжальнік.

2. Судна, вагон або аўтамабіль, забяспечаныя халадзільнымі ўстаноўкамі.

|| прым. рэфрыжэра́тарны, -ая, -ае.

рэфрэ́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Радок або страфа, якія ў пэўным парадку паўтараюцца ў вершы.

2. Тэма музычнага твора, якая шматкратна паўтараецца і змацоўвае яго будову.

|| прым. рэфрэ́нны, -ая, -ае.