Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэнтгенагра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Фатаграфічны здымак, зроблены пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

рэнтгенагра́фія, -і, ж.

Фатаграфаванне ўнутранай будовы непразрыстых прадметаў пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

|| прым. рэнтгенаграфі́чны, -ая, -ае.

рэнтгенало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем прымянення рэнтгенаўскіх прамянёў для даследавання ўнутраных органаў, для дыягностыкі захворванняў і іх лячэння.

|| прым. рэнтгеналагі́чны, -ая, -ае.

рэнтгенаскапі́я, -і, ж.

Прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі непразрыстых прадметаў і даследаванне іх ценявога адбітка.

|| прым. рэнтгенаскапі́чны, -ая, -ае.

рэнтгенатэрапі́я, -і, ж.

Лячэнне рэнтгенаўскімі прамянямі.

|| прым. рэнтгенатэрапеўты́чны, -ая, -ае.

рэнтге́наў,

У выразе: рэнтгенавы прамяні — тое, што і рэнтгенаўскія прамяні.

рэнтге́наўскі, -ая, -ае.

1. У выразе: рэнтгенаўскія прамяні — нябачныя прамяні, што з’яўляюцца кароткімі электрамагнітнымі хвалямі, якія здольны пранікаць праз непразрыстыя прадметы.

2. Які мае адносіны да прымянення такіх прамянёў.

Р. здымак.

Рэнтгенаўская апаратура.

рэнтгено́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па рэнтгеналогіі і рэнтгенатэрапіі.