Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэакцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў м.

Прыхільнік палітычнай рэакцыі², вораг прагрэсу, дэмакратыі.

Крайні р.

|| ж. рэакцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

рэалізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

1. Ажыццявіцца (ажыццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца) (кніжн.).

Задумы рэалізаваліся.

2. Перавесціся (пераводзіцца) у грошы (пра каштоўнасці; спец.).

|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.

рэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Ажыццявіць (ажыццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць) (кніжн.).

Р. планы.

2. Тое, што і прадаць (прадаваць) (у 1 знач.; спец.).

Р. прадукцыю.

|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.

рэалі́зм, -у, м.

1. Кірунак у мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах.

Крытычны р.

Р.

Якуба Коласа.

2. Яснае і цвярозае разуменне рэчаіснасці пры ажыццяўленні чаго-н.

Палітычны р.

|| прым. рэалісты́чны, -ая, -ае.

Рэалістычнае мастацтва.

Р. кірунак у літаратуры.

Р. погляд на жыццё.

рэалізо́ўвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

1. Ажыццяўляцца, здзяйсняцца (кніжн.).

Намечаны план пачаў р.

2. Пераводзіцца ў грошы (пра каштоўнасці; спец.).

|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.

рэалізо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

1. Ажыццяўляць, здзяйсняць (кніжн.).

Р. задумы.

2. Пераводзіць у грошы, прадаваць (спец.).

Р. тавар.

|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.

рэалі́ст¹, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Мастак — паслядоўнік рэалізму (у 1 знач.).

Пісьменнік-р.

Мастак-р.

2. Чалавек, які правільна ўлічвае ў сваёй дзейнасці ўмовы рэальнай рэчаіснасці.

Цвярозы р.

|| ж. рэалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).

рэалі́ст², -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: вучань рэальнага вучылішча.

рэалісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. рэалізм.

2. Які зыходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін, практычны.

Р. падыход да жыцця.

Рэалістычна (прысл.) глядзець на рэчы.

|| наз. рэалісты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

рэа́лія, -і, ж. (кніжн.).

Адзінкавы прадмет, рэч; тое, што ёсць, існуе.