рэа́кцыя², -і, ж.
Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў.
Палітычная р.
рэакцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў м.
Прыхільнік палітычнай рэакцыі², вораг прагрэсу, дэмакратыі.
Крайні р.
|| ж. рэакцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
рэалізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.
1. Ажыццявіцца (ажыццяўляцца), здзейсніцца (здзяйсняцца) (кніжн.).
Задумы рэалізаваліся.
2. Перавесціся (пераводзіцца) у грошы (пра каштоўнасці; спец.).
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.
рэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Ажыццявіць (ажыццяўляць), здзейсніць (здзяйсняць) (кніжн.).
Р. планы.
2. Тое, што і прадаць (прадаваць) (у 1 знач.; спец.).
Р. прадукцыю.
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.
рэалі́зм, -у, м.
1. Кірунак у мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах.
Крытычны р.
Р.
Якуба Коласа.
2. Яснае і цвярозае разуменне рэчаіснасці пры ажыццяўленні чаго-н.
Палітычны р.
|| прым. рэалісты́чны, -ая, -ае.
Рэалістычнае мастацтва.
Р. кірунак у літаратуры.
Р. погляд на жыццё.
рэалізо́ўвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.
1. Ажыццяўляцца, здзяйсняцца (кніжн.).
Намечаны план пачаў р.
2. Пераводзіцца ў грошы (пра каштоўнасці; спец.).
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.
рэалізо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.
1. Ажыццяўляць, здзяйсняць (кніжн.).
Р. задумы.
2. Пераводзіць у грошы, прадаваць (спец.).
Р. тавар.
|| наз. рэаліза́цыя, -і, ж.
рэалі́ст¹, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
1. Мастак — паслядоўнік рэалізму (у 1 знач.).
Пісьменнік-р.
Мастак-р.
2. Чалавек, які правільна ўлічвае ў сваёй дзейнасці ўмовы рэальнай рэчаіснасці.
Цвярозы р.
|| ж. рэалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 2 знач.).
рэалі́ст², -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі: вучань рэальнага вучылішча.
рэалісты́чны, -ая, -ае.
1. гл. рэалізм.
2. Які зыходзіць з разумення і ўліку рэальных абставін, практычны.
Р. падыход да жыцця.
Рэалістычна (прысл.) глядзець на рэчы.
|| наз. рэалісты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).