Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

маўчо́к, -чка́, м.

1. Маўчанне.

2. у знач. вык. Ні слова, ні гуку (не гаварыць; разм.).

Толькі пра гэта м.!

маўчу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Маўклівы, негаваркі чалавек.

|| ж. маўчу́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -чу́х.