Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

машына...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. машына, машынны, напр.: машыназабеспячэнне, машынапракатны, машынаўладальнік.

машынабудава́нне, -я, н.

Галіна прамысловасці, якая вырабляе машыны (у 1 знач.).

|| прым. машынабудаўні́чы, -ая, -ае.

М. завод.

машынабудаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па машынабудаванні.

машыназна́ўства, -а, н.

Навуковая дысцыпліна, якая ўключае апісанне і тэорыю машын і механізмаў, тэхналогію машынабудавання.

|| прым. машыназна́ўчы, -ая, -ае.

машына́льны, -ая, -ае.

Механічны, аўтаматычны.

М. адказ.

|| наз. машына́льнасць, -і, ж.

машы́напіс, -у, м.

Друкаванне на пішучай машынцы, а таксама сам тэкст, атрыманы ў выніку друкавання.

|| прым. машынапі́сны, -ая, -ае.

М. тэкст.

машынізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Укараніць (укараняць) машыны ў вытворчасць.

|| наз. машыніза́цыя, -і, ж.

машыні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, які працуе на машыне і кіруе ходам машыны.

М. паравоза.

М. экскаватара.

машыні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жанчына, якая працуе на пішучай машынцы.

машы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Механічная прылада для якой-н. работы.

Пішучая м.

Шыць на машынцы.

М. для стрыжкі валасоў.