маскара́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах.
Навагодні м.
2. перан. Прытворства, падман.
|| прым. маскара́дны, -ая, -ае.
маскатэ́ль, -і, ж., зб.
Хімічныя рэчывы (фарбы, клей і інш.) як прадмет гандлю.
|| прым. маскатэ́льны, -ая, -ае.
Маскатэльныя тавары.
маскірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.
1. Апранаць каго-н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2. Рабіць каго-, што-н. нябачным для каго-н.
М. танкі.
М. свой намер (перан.).
|| зак. замаскірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| звар. маскірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. замаскірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. маскіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. (да 2 знач.).
|| прым. маскіро́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
М. халат.
маскіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
1. гл. маскіраваць.
2. мн. -і, -ро́вак. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца.
Зняць маскіроўку.
маскі́т, -а, М -кі́це, мн. -ы, -аў, м.
Крывасоснае паўднёвае насякомае атрада двухкрылых.
|| прым. маскі́тны, -ая, -ае.
ма́сла, -а, н.
1. Харчовы тлушч, атрыманы збіваннем смятанкі або смятаны.
Топленае м.
2. Тлустае рэчыва мінеральнага паходжання.
Змазачнае м.
◊
Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнне чаго-н.
Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці.
Як па масле — лёгка, без цяжкасцей.
|| прым. ма́слены, -ая, -ае.
Масленая пляма.
масла...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. масла, маслены, напр.: маслаадстойнік, маслабак, маслаёмістасць, маслазаправачны, маслазбівальны, масланаліўны, маслапомпа, маслараспыляльнік, масласепаратар, маслафасовачны.
маслабо́йка, -і, ДМ -бо́йцы, мн. -і, -бо́ек, ж.
Прылада для збівання масла (у 1 знач.).
маслабо́йня, -і, мн. -і, -бо́ень і -яў, ж.
Прадпрыемства па вырабе масла (у 1 знач.).
|| прым. маслабо́йны, -ая, -ае.
М. завод.
маслазаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Завод, які вырабляе харчовае масла.