Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

македо́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Македоніі.

|| ж. македо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. македо́нскі, -ая, -ае.

маке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Мадэль, папярэдні ўзор чаго-н.

М. кнігі.

|| прым. маке́тны, -ая, -ае.

макетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Рабіць папярэдні ўзор, макет чаго-н.

М. зборнік артыкулаў.

макінто́ш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лёгкае летняе паліто з непрамакальнай тканіны.

макія́ж, -у, м.

Падкрэсліванне прыгажосці і своеасаблівасцей, а таксама маскіроўка асобных недахопаў твару з дапамогай касметычных сродкаў.

|| прым. макія́жны, -ая, -ае.

ма́клер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пасрэднік пры заключэнні гандлёвых і біржавых здзелак.

|| прым. ма́клерскі, -ая, -ае.

макну́ць гл. мачаць.

мако́ўнік, -у, м., зб.

Макавыя сцёблы.

Сноп макоўніку.

макра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, буйны, напр.: макраклімат, макраструктура, макрацэфалія.

макрава́ты, -ая, -ае.

Крыху мокры, вільготны.

Макраватае сена.