Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мазжачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Аддзел галаўнога мозга, які знаходзіцца ў патылічнай частцы чэрапа і адказвае за каардынацыю рухаў і раўнавагу.

|| прым. мазжачко́вы, -ая, -ае.

мазі́ла¹, -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -зі́л (разм.).

Той, хто няўмела, дрэнна малюе, піша.

мазі́ла², -ы, Д -у, Т -ам, М -е, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -зі́л (разм.).

Пра таго, хто часта робіць промахі (пры стральбе, у гульні).

ма́зкі, -ая, -ае.

1. Аб які можна запэцкацца.

Мазкія сцены.

2. Які лёгка пэцкаецца, брудзіцца; маркі.

Белая тканіна мазкая.

мазні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Пасудзіна для калёснай мазі.

|| прым. мазні́чны, -ая, -ае.

мазня́, -і́, ж. (разм.).

Няўмелае маляванне, неахайны малюнак, пісьмо; дрэнная, няўмелая работа.

М. ў сшытку.

мазо́к, -зка́, мн. -зкі́, -зко́ў, м.

1. Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам.

2. Слой вадкага выдзялення, нанесены на шкло для мікраскапічнага даследавання.

мазо́лісты, -ая, -ае.

Пакрыты мазалямі.

Мазолістыя рукі.

|| наз. мазо́лістасць, -і, ж.

мазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., што (разм.).

Націраць мазалі доўгай работай або хадзьбой.

М. рукі.

Мазоліць вочы каму (разм.) — дакучаць, назаляць пастаяннай прысутнасцю.

Мазоліць язык (разм.) — упустую гаварыць.

|| зак. памазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

мазо́ль, -заля́, мн. -залі́, -залёў, м.

Патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю ад працяглага трэння.

Рукі ў мазалях.

Крывавы м.

Жыць з мазаля (разм.) — жыць працай.

Зарабіць сваім мазалём (разм.) — нажыць сваёй працай.

|| прым. мазо́льны, -ая, -ае.

М. пластыр (для вывядзення мазалёў).