Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыскабо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен — кідальнік дыска (у 2 знач.).

|| ж. дыскабо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. дыскабо́льны, -ая, -ае.

дыскава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Апрацоўваць глебу дыскавай бараной.

Д. ворыва.

|| наз. дыскава́нне, -я, н.

дыскамфо́рт, -у, М -рце, м.

Умовы жыцця, знаходжання, якія не забяспечваюць зручнасцей і спакою, а таксама такі стан.

|| прым. дыскамфо́ртны, -ая, -ае.

ды́скант, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Высокі дзіцячы голас.

2. Спявак з такім голасам.

|| прым. дысканто́вы, -ая, -ае.

Дыскантовая партыя.

дыскатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

1. Збор грамафонных пласцінак.

2. Танцавальна-забаўляльнае мерапрыемства з музыкай, а таксама само памяшканне для такога мерапрыемства.

|| прым. дыскатэ́чны, -ая, -ае.

дыска́ўнтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Магазін, які гандлюе таварамі па зніжаных цэнах.

дыскваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго (што).

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, права выконваць пэўную работу, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

Д. спартсмена.

|| звар. дыскваліфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся.

|| наз. дыскваліфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. дыскваліфікацы́йны, -ая, -ае.

дыске́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

Партатыўная прылада для шматразовага запісу і захоўвання звестак, прызначаных для апрацоўкі на камп’ютары.

|| прым. дыске́тны, -ая, -ае.

дыскрымінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго (што).

Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, пазбавіць (пазбаўляць) раўнапраўя.

|| наз. дыскрыміна́цыя, -і, ж.

Расавая д.

дыскрэдытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго (што).

Падарваць (падрываць) давер’е да каго-, чаго-н., прынізіць (прыніжаць) чый-н. аўтарытэт.

|| наз. дыскрэдыта́цыя, -і, ж.