Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гульта́й, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Лянівы чалавек, лодар.

|| ж. гульта́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. гульта́йскі, -ая, -ае.

гультаява́ць, -таю́ю, -таю́еш, -таю́е; -таю́й; незак.

Ухіляцца ад работы; лодарнічаць.

гуля́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМя́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ля́к (разм.).

Той, хто нічога не робіць і разгульна жыве.

гуля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вечарынка з пачастункам або вясёлае правядзенне часу ў кампаніі.

гуля́нне, -я, н.

1. гл. гуляць.

2. Масавае свята пад адкрытым небам.

Народнае г.

гуля́ны, -ая, -ае.

Які ўжываўся ў гульні.

Гуляная калода карт.

гуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. з кім-чым і без дап. Забаўляцца, пацяшацца (звычайна пра дзяцей).

Г. з катом.

Г. у жмуркі.

Дзеці гуляюць у кубікі.

Зробіш урокі — можаш г.

2. Хадзіць адпачываючы; прагульвацца.

Г. у парку.

3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

Г. у футбол.

4. перан. Перамяшчацца ў розных напрамках; распаўсюджвацца.

Па хаце гуляе вецер.

За акном гуляе завіруха.

Па твары гуляла ўсмешка.

5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

Г. цэлы дзень.

6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

Агарод гуляе.

7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

Г. да ночы.

Г. вяселле.

8. з кім. Быць у блізкіх адносінах; любіцца (разм.).

Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

Гуляць у маўчанку (разм., неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і згуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 3 знач.).

|| аднакр. гульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 7 знач.).

|| наз. гульня́, -і́, ж. (да 1 знач.) і гуля́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 7 знач.).

гуля́ш, -у́, м.

Страва з кусочкаў мяса ў соусе.

|| прым. гуля́шны, -ая, -ае.