Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гу́ба, -ы, мн. -ы, губ, ж.

Тоўсты, падобны на капыт грыб, які паразітуе на дрэвах і выклікае гніенне драўніны.

|| прым. гу́бавы, -ая, -ае.

губа́¹, -ы́, мн. гу́бы і (з ліч. 2, 3, 4) губы́, губ, Д -а́м, ж.

Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота.

Верхняя г.

Сціснуць губы.

Кусаць губы (таксама перан.: выражаць злосць, незадавальненне).

|| памянш. гу́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. губны́, -а́я, -о́е.

губа́², -ы́, мн. гу́бы і (з ліч. 2, 3, 4) губы́, губ, Д -а́м, ж.

Назва марскіх заліваў і бухт на поўначы Расіі.

Анежская г.

губа́³, -ы́, ж. (разм.).

Гаўптвахта.

Пасадзіць на губу.

губа́сты, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і губаты.

губа́ты, -ая, -ае (разм.).

3 вялікімі тоўстымі губамі¹.

губашлёп, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., груб.).

Разява, расцяпа.

губерна́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Начальнік якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі ў некаторых краінах.

|| прым. губерна́тарскі, -ая, -ае.

губе́рня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі ў розныя часы.

І пайшла пісаць губерня (разм.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

|| прым. губе́рнскі, -ая, -ае.

губі́ць, гублю́, гу́біш, гу́біць; незак., каго-што.

1. Рабіць непрыгодным, нішчыць.

Г. лес.

2. Прыводзіць да гібелі, забіваць.

Г. звяроў.

3. перан. Марна, дарэмна траціць (час, сродкі, сілы і пад.).

Г. лепшыя гады.

|| зак. пагубі́ць, -гублю́, -гу́біш, -гу́біць; -гу́блены.