Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у. Вагальныя рухі часцінак паветра або іншага асяроддзя, якія мы ўспрымаем органамі слыху.

Хуткасць гуку.

Г. стрэлу.

Музычны г. (у адрозненне ад шуму).

2. -а. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.

Гукі беларускай мовы.

Ні гуку — пра поўнае маўчанне; не гавары, маўчы.

|| прым. гукавы́, -а́я, -о́е.

гука...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. гук, гукавы, напр.: гукалакатар, гукапеленгатар, гукасігнальны, гукаўспрымальны, гукавымаўленне, гуказапісны, гукамантаж, гукарэжысёр, гукарэжысура, гукапаглынальнік.

гукаапера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па запісе гукаў (у 1 знач.).

|| прым. гукаапера́тарскі, -ая, -ае.

гукаафармі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяліст па шумавым афармленні спектакля.

|| прым. гукаафармі́цельскі, -ая, -ае.

гуказа́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад., а таксама плёнка, пласцінка з такім запісамі.

Студыя гуказапісу.

гуказдыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыбор для перадачы запісу грамафонных пласцінак на рэпрадуктар радыёпрыёмніка; адаптар.

гукаізаля́цыя, -і, ж.

Сукупнасць сродкаў і мер, якія забяспечваюць непранікальнасць гукаў і шуму ў памяшканне.

|| прым. гукаізаляцы́йны, -ая, -ае.

гукамаскіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тэхнічныя прыёмы, звязаныя з памяншэннем чутнасці гукаў артылерыйскіх выстралаў.

|| прым. гукамаскіро́вачны, -ая, -ае.

гуканепраніка́льны, -ая, -ае.

Які не прапускае гукаў, шумаў, ізаляваны ад іх.

Гуканепранікальная камера.

|| наз. гуканепраніка́льнасць, -і, ж.

гука́нне, -я, н. (разм.).

1. гл. гукаць.

2. Перагукванне, каб сабрацца разам.

Гу́канне вясны — старажытны язычніцкі вясновы абрад, які сімвалізуе абуджэнне прыроды пасля працяглай зімы.